Сайт создан на конструкторе www.by.   Создайте и Вы себе сайт бесплатно!

Кантактная інфармацыя: Тел.: +375292527622   Email: julietta78@mail.ru

Объявление от WWW.by:
Автомобили под заказ очень выгодно

Автомобили под заказ очень выгодно из китая европы сша

 
 
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
Інфармацыя

 

Вітаем вас у нашай сеткавай суполцы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Барысаўскага раёна! 

 
 
Реклама от WWW.by:
Электроинструмент и строительное оборудование

Электроинструмент и строительное оборудование. Скидки. Дёшево. Доставка по всей стране.

masteri.by
 
Парафія Варняны

Касцёл варняны

varnyany.www.by
 
 
 

РМА настаўнікаў бел.мовы і літаратуры

19. 11. 2019

Пасяджэнне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

19 лістапада 2019 года на базе ДУА “Сярэдняя школа № 12 г.Барысава” прайшло пасяджэнне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Падчас пасяджэння, якое адбылося ў форме педагагічнай майстэрні, настаўнікі дзяліліся вопытам работы па рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу на ўроках беларускай мовы і літаратуры сродкамі медыяадукацыі.

Мэтай пасяджэння было прадстаўленне педагагічнага вопыту настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 12 г. Барысава” па фарміраванні медыяінфармацыйных кампетэнцый вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры.

Дырэктар Палухіна Надзея Сяргееўна прадставіла візітку школы, пазнаёміла з яе гісторыяй, расказала пра напрамкі работы, падрабязна спынілася на рабоце МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа № 12 г. Барысава”.

Намеснік кіраўніка РМА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА “Сярэдняя школа № 12 г.Барысава” Шпакоўская Валянціна Аляксандраўна абмеркавала з настаўнікамі тэрміны і ключавыя паняцці медыяадукацыі, актуальнасць тэмы, медыяінфармацыйныя кампетэнцыі, прапанавала гласарый па тэме РМА.

Настаўнік гісторыі, кіраўнік школьнага МА ДУА “Сярэдняя школа № 12 г. Барысава” Гвоздзь Анастасія Віктараўна пазнаёміла з медыяграматычнымі асновамі будовы адукацыйнага працэсу як сродку фарміравання метапрадметных кампетэнцый. Анастасія Віктараўна падкрэсліла, што гісторыя і беларуская літаратура цесна звязаны паміж сабой і на прыкладах паказала, як гістарычныя плакаты можна выкарыстоўваць на ўроках беларускай літаратуры.

Настаўнік ДУА “Сярэдняя школа № 12 г. Барысава” Шаметавец Наталля Віктараўна прадставіла вопыт рашэння медыйных задач. Наталля Віктараўна расказала пра патэнцыял урокаў беларускай мовы і літаратуры ў медыяадукацыйнай дзейнасці настаўніка, падрыхтавала матэрыялы з вопыту работы, спынілася на рэкламных роліках, калажах, вікіпедыі і іх выкарыстанні ў адукацыйным працэсе.

На метадычным хакатоне настаўнік ДУА “Сярэдняя школа № 12 г. Барысава” Бурая Наталля Аляксееўна прадэманстравала матэрыял па фарміраванні медыяінфармацыйных уменняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры і ў пазаўрочны час.

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа № 12 г. Барысава” Мікулік Вольга Аляксандраўна прэзентавала агляд адукацыйных рэсурсаў і метадычнай літаратуры па медыяадукацыі. Вольга Аляксандраўна падрабязна спынілася на сеткавых суполках, сайтах, якія створаны ў дапамогу настаўніку.

Напрыканцы пасяджэння кіраўнік РМА Паўлава Юлія Сяргееўна падвяла вынікі праведзенага РМА на базе ДУА “Сярэдняя школа № 12 г. Барысава”, прааналізавала вынікі другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”, дала рэкамендацыі педагогам. Прысутныя настаўнікі ў сваю чаргу падкрэслілі, што раённае метадычнае аб’яднанне прайшло вельмі прадуктыўна.

 

 

Реклама:

Всё в одном: создание, наполнение, размещение и продвижение за 99 руб!
Всё в одном: создание, наполнение, размещение и продвижение за 99 руб!
 
 
 
Пожаловаться на сайт