Реклама от www.by: Перевод документов и текстов различной тематики
Перевод с/на английский, немецкий, польский, литовский, латышский, чешский, словацкий, румынский языки
perevodovmnogo.www.by

Кантактная інфармацыя: Тел.: +375292527622   Email: julietta78@mail.ru

Объявление от WWW.by:
Перевод документов и текстов различной тематики

Перевод с/на английский, немецкий, польский, литовский, латышский, чешский, словацкий, румынский языки

 
 
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
Інфармацыя

 

Вітаем вас у нашай сеткавай суполцы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Барысаўскага раёна! 

 
 
Реклама от WWW.by:
Ремонт и диагностика автомобилей в Минске

Качественный ремонт механических коробок передач и не только

Ремонт коробок передач
 
Создайте себе сайт-визитку бесплатно!

Белорусский конструктор сайтов

www.by/create/site/
 
 
 

РМА ў ДУА "Сярэдняя школа № 9 г. Барысава"

08. 02. 2020

Пасяджэнне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

8 лютага 2020 года на базе Дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 9 г.Барысава” прайшло пасяджэнне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме “Актыўныя формы і метады навучання як сродак фарміравання прадметных кампетэнцый”. Мэтай пасяджэння было павышэнне прафесійнага майстэрства педагогаў па пытаннях фарміравання прадметных кампетэнцый у вучняў. Формай правядзення было абрана перакуленае пасяджэнне.

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Бальшакова Людміла Генрыхаўна прадставіла візітку школы, пазнаёміла з яе шматгадовай гісторыяй (школа існуе з 1948 года). У школе працуе 55 педагогаў, вучыцца 520 дзяцей. Гонар школы – музей палка Нармандыя-Неман, які адчыніў свае дзверы ў 1967 годзе. У 2014 годзе музей ушанаваны званнем “Народны”. Далей Людміла Генрыхаўна расказала пра напрамкі работы школы, падрабязна спынілася на рабоце МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа № 9 г.Барысава”.

Буднік Марына Эдуардаўна расказала пра перспектыўную тэхналогію навучання – перавернуты ўрок. Перавернутае навучанне— гэта тэхналогія, для якой характэрная прынцыпова іншая, чым у традыцыйнай практыцы, арганізацыя дзейнасці настаўніка і вучняў. Настаўнік не тлумачыць новы параграф падручніка, навучэнцы пры падрыхтоўцы да ўрока не паўтараюць вывучаную на папярэднім тэму, а самі знаёмяцца з новым тэарэтычным матэрыялам з дапамогай рэсурсаў інтэрнэту, падручніка або іншых крыніц. На наступным жа ўроку адбываецца паглыбленне вывучанага, прымяненне новых ведаў, выкананне навучэнцамі творчых заданняў. У гэтай мадэлі дамашняя і класная праца мяняюцца месцамі.

Далей Марына Эдуардаўна распавяла пра адрозненне традыцыйнага і перавернутага ўрока, прапанавала гласарый і спіс інтэрнэт-рэсурсаў па дадзенай тэме.

Рутко Наталля Уладзіміраўна пазнаёміла прысутных з паняццем “інтэрбук”. Інтэрбук – гэта інтэрактыўная прэзентацыя на зададзеную тэму, якая можа выконвацца і папаўняцца адначасова некалькімі групамі.

Далей прысутныя падзяліліся на 6 груп: аналітыкі, тэарэтыкі, навукоўцы, практыкі 1, практыкі 2, практыкі 3. І, як і на перакуленым уроку, “вывучыўшы тэорыю дома”, настаўнікі ў класе атрымалі розныя заданні па стварэнню і напаўненню інтэрбука рознай карыснай інфармацыяй.

Група аналітыкаў атрымала заданне расказаць пра актуальнасць, станоўчыя і адмоўныя бакі выкарыстання актыўных форм навучання. Тэарэтыкам было прапанавана заданне расказаць пра актыўныя метады навучання. Група “Навукоўцы” паглыблялася ў сутнасць прадметных кампетэнцый. Тры групы практыкаў атрымалі заданне расказаць і паказаць, як працуюць метады актыўнага навучання на розных этапах урока.

Кожная група вынікі сваёй работы размясціла ў інтэрбук, а затым прэзентавала свае напрацоўкі.

Напрыканцы пасяджэння метадыст РВМК Кратовіч Н.А. расказала аб выніках вывучэння стану выкладання вучэбнага прадмета “Беларуская мова”, а кіраўнік РМА Паўлава Юлія Сяргееўна падвяла вынікі праведзенага РМА на базе ДУА “Сярэдняя школа № 9 г. Барысава”, прааналізавала вынікі трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”, дала рэкамендацыі педагогам.

У інтэрактыўным галасаванні прысутныя настаўнікі адзначылі, што будуць актыўна выкарыстоўваць актыўныя метады навучання і паспрабуюць “перакуліць” свае ўрокі.

 

Реклама:

Песок - реализация песка и доставка - подробности gorsap.www.by
Песок - реализация песка и доставка - подробности gorsap.www.by
 
 
 
Пожаловаться на сайт