Автомобильные аукционы BIDCAR.EU

Кантактная інфармацыя: Тел.: +375292527622   Email: julietta78@mail.ru

Объявление от WWW.by:
Перевод документов и текстов различной тематики

Перевод с/на английский, немецкий, польский, литовский, латышский, чешский, словацкий, румынский языки

 
 
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
Інфармацыя

 

Вітаем вас у нашай сеткавай суполцы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Барысаўскага раёна! 

 
Реклама:
Перевод с/на английский, немецкий, польский, литовский и другие языки
Перевод с/на английский, немецкий, польский, литовский и другие языки
 
 
Реклама от WWW.by:
Создайте себе сайт-визитку бесплатно!

Белорусский конструктор сайтов

www.by/create/site/
 
Ремонт и диагностика автомобилей в Минске

Качественный ремонт механических коробок передач и не только

Ремонт коробок передач
 
 
 

Пасяджэнне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

26. 08. 2022

26 жніўня 2022 года на базе ДУА “Сярэдняя школа № 25 г.Барысава” прайшло пасяджэнне жнівеньскай секцыі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Барысаўскага раёна па тэме “Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” ў 2022/2023 навучальным годзе”.

Мэтай пасяджэння было стварэнне ўмоў для прафесійнага росту і павышэння метадычнага ўзроўню настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, самаразвіцця педагогаў, павышэння якасці адукацыі.

Кіраўнік РМА, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Гімназія № 1 г.Барысава” Паўлава Юлія Сяргееўна давяла да ведама прысутных інфармацыю аб рабоце раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры за 2021/2022 навучальны год. Далей кіраўнік РМА акцэнтавала ўвагу на асноўных палажэннях новай рэдакцыі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, абноўленых вучэбных праграмах, абноўленых Нормах ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў, зменах у выпускных экзаменах для вучняў 9 і 11 класаў, цэнтралізаваным экзамене па беларускай мове.

Намеснік кіраўніка РМА, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа № 12 г.Барысава” Шпакоўская Валянціна Аляксандраўна ў сваім выступленні спынілася на наступных пытаннях: “Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” ў 2022/2023 навучальным годзе; “Змест вучэбных праграм, каляндарна-тэматычнага планавання па прадметах “Беларская мова” і “Беларуская літаратура” ў 2022/2023 навучальным годзе; “Вучэбна-метадычнае забеспячэнне арганізацыі факультатыўных заняткаў прадметнай накіраванасці”.

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры абмеркавалі інструктыўна-метадычнае пісьмо “Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”, пагаварылі пра прынцыпы, падыходы і формы арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці, звярнулі ўвагу на афармленне дакументацыі.

Сякацкая Алена Станіславаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА ”Лошніцкая гімназія Барысаўскага раёна” прадставіла свой вопыт работы па тэме “Даследчая дзейнасць як арыенцір развіцця і пашырэння адукацыйных магчымасцей вучняў”, дала практычныя рэкамендацыі па афармленні даследчых работ.

Намеснік дырэктара ДУА “Сярэдняя школа № 25 г.Барысава” Навуменка Святлана Міхайлаўна правяла экскурсію па ўстанове адукацыі, распавяла пра адукацыйныя пляцоўкі школы № 25, пра абласны цэнтр беларуска-кітайскага сяброўства.

Гатоўчыц Валерыя Ігараўна, кіраўнік музея “Ад бацькі да Бацькаўшчыны” ДУА “Сярэдняя школа № 25 г.Барысава” правяла экскурсію па музею, расказала пра артэфакты, якія засталіся на нашай зямлі пасля шматлікіх войнаў.

Напрыканцы пасяджэння кіраўнік РМА Паўлава Юлія Сяргееўна пазнаёміла настаўнікаў з планам работы на 2022/2023 навучальны год, дала рэкамендацыі, прапанавала ўдзел у конкурсах прафесійнага майстэрства «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь», «Педагагічны дэбют», падвяла вынікі пасяджэння.

 

 

Реклама:

Нумерология в Беларуси +375 44 728-27-58
Нумерология в Беларуси +375 44 728-27-58
 
 
 
Пожаловаться на сайт