Автомобильные аукционы BIDCAR.EU

Кантактная інфармацыя: Тел.: +375292527622   Email: julietta78@mail.ru

Объявление от WWW.by:
Всё для принтера

Фотобумага и расходные материалы для печати. Чернила и тонер для принтеров.

 
 
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
Інфармацыя

 

Вітаем вас у нашай сеткавай суполцы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Барысаўскага раёна! 

 
 
Реклама от WWW.by:
Ремонт и диагностика автомобилей в Минске

Качественный ремонт механических коробок передач и не только

Ремонт коробок передач
 
Создайте себе сайт-визитку бесплатно!

Белорусский конструктор сайтов

www.by/create/site/
 
 
 

Прайшло пасяджэнне РВМА на базе ДУА "Сярэдняя школа № 10 г. Барысава"

04. 11. 2025

4 лістапада 2025 года на базе ДУА “Сярэдняя школа № 10 г.Барысава” прайшло раённае вучэбна-метадычнае аб’яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Пасяджэнне па тэме “Праектаванне сучаснага ўрока з пазіцыі сістэмна-дзейнаснага і кампетэнтнаснага падыходаў з выкарыстаннем актыўных і інтэрактыўных метадаў навучання” адбылося ў форме камунікатыўнага кантактара.

У тэарэтычным блоку, падчас метадычнага лікбезу, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа № 10 г.Барысава” Н.У Праснякова прадставіла вопыт работы па тэме “Патрабаванні да сучаснага ўрока, месца і роля актыўных і інтэрактыўных метадаў у фарміраванні сацыяльных і вучэбных кампетэнцый, развіцці інтэлектуальных і творчых здольнасцей навучэнцаў”; а настаўнік беларускай мовы і літаратуры І.А Мельнік прадэманстравала сучасныя формы арганізацыі вучэбнага ўзаемадзеяння, накіраваныя на выхаванне і развіццё асобы вучняў.

У практычным блоку настаўнік беларускай мовы і літаратуры І.А. Мельнік правяла канцэпт-прэзентацыю “Да роднага слова – праз дыдактычныя гульні”. Была прэзентавана дыдактычная гульня “Беларусь у фактах і сімвалах”, Web-квэсты, анлайн-гульні “Лато”, “Кошык ідэй”, “Альтэрнатыўны тэст”, “Трымайся да перамогі”, якія можна выкарыстоўваць на ўроках і ў пазакласнай дзейнасці.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Н.У. Праснякова арганізавала адукацыйны дыялог “Нясумныя ўрокі: як матываваць навучэнцаў”. Наталля Уладзіміраўна прапанавала філворды, пазлы, лінгвістычны крос, “буру прапаноў”. Члены ВМА выступілі ў ролі вучняў, актыўна ўключаліся ў работу, адказвалі на пытанні настаўніка.

Педагог-псіхолаг ДУА “Сярэдняя школа № 10 г.Барысава” В.В Балганава настроіла членаў РВМА на пазітыўны лад сродкамі псіхалагічнага партала “Зрабі свой дзень пазітыўным”. Вікторыя Валер’еўна прадставіла метафарычныя асацыятыўныя карткі і карты дня пазітыўных жаданняў.

Старшыня раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання Ю.С. Паўлава прааналізавала вынікі ЦЭ-2025, былі разгледжаны цяжкія пытанні па раздзелах “Маўленне. Тэкст. Стылістыка”, прааналізаваны тэксты розных стыляў і заданні да іх.

Напрыканцы мерапрыемства Ю.С.Паўлава падвяла вынікі пасяджэння, прааналізавала вынікі ўдзелу вучняў устаноў адукацыі ў II этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”, расказала пра асаблівасці падрыхтоўкі да III этапу рэспубліканскай алімпіяды, звярнула ўвагу на якасную падрыхтоўку вучняў 8 класа да Рэспубліканскай кантрольнай работы.

Аднак сустрэча настаўнікаў на гэтым не завяршылася. Пасля пасяджэння РВМА старшыня раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання Ю.С. Паўлава правяла майстар-клас па тэме “Фарміраванне функцыянальнай граматнасці вучняў сродкамі штучнага інтэлекту”. Юлія Сяргееўна прадэманстравала праграму “Шэдэўрум”, з дапамогай якой можна генерыраваць малюнкі і відэа для ўрокаў, прадэманстравала нейрасетку “Deepseek”, якая значна дапамагае настаўніку ў распрацоўцы цікавых урокаў, якасных пазакласных мерапрыемстваў, тэставых заданняў па розных тэмах. Члены РВМА адзначылі практычную накіраванасць праведзенага майстар-класа.

Реклама:

Всё в одном: создание, наполнение, размещение и продвижение за 99 руб!
Всё в одном: создание, наполнение, размещение и продвижение за 99 руб!



 
 
 
Пожаловаться на сайт